БЕЛ Ł РУС

У сталічным «Паўночным беразе» будуюць першы дзіцячы садок. Якім той будзе

27.11.2024 / 11:38

Nashaniva.com

Каробку трохпавярховага будынка дзіцячага садка ў комплексе «Паўночны бераг» завершаць да сярэдзіны снежня 2024 года. Пра гэта паведаміў прараб генпадраднага СУ-7 «Будтрэста № 4».

Адзін блок будучай установы ўжо ў маналітным каркасе. Рабочыя працуюць на астатніх трох і чары басейна. Паралельна будаўнікі вядуць мур сцен і перагародак з керамзітабетонных блокаў, заліваюць падлогі, выконваюць чарнавыя сантэхнічныя працы. 

Праект не тыпавы, выкананы ў адзінай стылістыцы з жылой забудовай. Фасад і інтэр'еры — у спакойных, вытрыманых колерах.

У дзіцячым садку, які разлічаны на 280 месцаў (12 груп), будуць басейн, музычная і спартыўная залы. Павялічаны па плошчы групавы пакой аддзяляецца ад спальні шкляной перагародкай — так дзеці будуць навідавоку.

Якім будзе першы дзіцячы садок у «Паўночным беразе», можна пабачыць на рэндэрах, якія апублікавала кампанія-забудоўшчык «Рыверсайд Дэвелапмент Лімітэд».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула