БЕЛ Ł РУС

Адзінае аўтастрахаванне паміж Беларуссю і Расіяй запрацуе з новага года

27.11.2024 / 16:17

Nashaniva.com

Адзіная сістэма аўтастрахавання запрацуе ў «Саюзнай дзяржаве» з 1 студзеня 2025 года, піша БелТА. Гэтая дата вызначана ў зменах у закон «Аб абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці (АСАГА) уладальнікаў транспартных сродкаў», прынятых 27 лістапада расійскім Саветам Федэрацыі.

Фота ілюстрацыйнае

Згодна з дакументам, правам на заключэнне дамовы АСАГА ў рамках гэтай сістэмы страхавання могуць надзяляцца выключна страхавальнікі з месцам пастаяннага знаходжання ў Расіі ці Беларусі. Сам аўтамабіль павінен быць зарэгістраваны на тэрыторыі Расіі ці Беларусі.

Мяркуецца, што адзіная сістэма спросціць жыццё кіроўцам, якія часта перасякаюць мяжу Беларусі і Расіі. Яе сутнасць у тым, што кіроўца, афармляючы поліс АСАГА ў Расіі, зможа ўключыць у яго дадатковае пагадненне, якое дазваляе дзеянню поліса распаўсюджвацца і на тэрыторыю Беларусі. Аналагічны механізм будзе даступны і для беларускіх аўтаўладальнікаў.

Кошт такога пашыранага поліса будзе разлічвацца на падставе тарыфаў, якія дзейнічаюць у краіне, дзе зарэгістраваны аўтамабіль, і ўлічвацца як дадатковая рызыка.

У выпадку ДТЗ кампенсацыя страт будзе вызначацца паводле заканадаўства той краіны, дзе адбылося здарэнне. Напрыклад, калі ДТЗ здарылася ў Беларусі, пакрыццё будзе разлічвацца па беларускіх правілах, а само ўрэгуляванне арганізуецца праз Беларускае бюро па транспартным страхаванні. У сваю чаргу, расійскі страхоўшчык будзе адказваць за кампенсацыю страт у рамках сваёй сістэмы.

Чытайце таксама:

Сем новаўвядзенняў па пенсіях з 2025 года

З 1 студзеня пенсіянеры, якія працуюць, будуць атрымліваць поўную пенсію

Здаецца, у сеціва трапіла база звестак кліентаў «Белдзяржстраха»

У Беларусі з'явяцца электронныя бальнічныя

Каментары да артыкула