БЕЛ Ł РУС

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету

28.11.2024 / 13:11

Nashaniva.com

Патрыярх Кірыл заявіў аб шкоднасці «празмернага алармізму і спекуляцый на ядзерную тэму». 

Патрыярх Кірыл. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

«Нагнятанне страху вакол магчымых апакаліптычных сцэнараў, празмерны алармізм і спекуляцыі на ядзерную тэму не карысныя з духоўнага пункту гледжання. Вораг роду чалавечага спрабуе пасеяць трывогу ў сэрцы людзей, каб паралізаваць іх волю і пазбавіць іх мужнасці, бо чалавекам, пазбаўленым духоўнага свету, лягчэй маніпуляваць. <…>

Не трэба ўсяму гэтаму падыгрываць. Хрысціяне не баяцца так званага канца свету. Мы чакаем Госпада Ісуса, які прыйдзе да вялікай славы, знішчыць зло і будзе судзіць усе народы», —

сказаў кіраўнік РПЦ на пленарным пасяджэнні XXVI Сусветнага Рускага Народнага Сабору.

З пачатку вайны Уладзімір Пуцін і ягонае атачэнне неаднаразова намякалі на магчымасць выкарыстання ядзернай зброі. Пуцін часта казаў пра гэта ў апошнія месяцы, спрабуючы не дапусціць атрымання Кіевам дазволу на ўдары заходняй зброяй па тэрыторыі Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула