БЕЛ Ł РУС

ЕС і Украіна ўзгаднілі выплату 18,1 мільярда еўра за кошт замарожаных расійскіх актываў

28.11.2024 / 19:4

Nashaniva.com

Еўрапейскі Саюз і Украіна падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па аказанні макрафінансавай дапамогі на 18,1 млрд еўра за кошт замарожаных расійскіх актываў. Пра гэта паведамілі прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль і віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Валдзіс Дамброўскіс, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Паводле слоў Дзяніса Шмыгаля, сума 18,1 млрд еўра, пра якую ідзе гаворка, з'яўляецца часткай пакета «Групы сямі» на 50 млрд даляраў, які забяспечваецца прыбыткамі ад замарожаных расійскіх актываў.

«Такі крок — гэта не толькі падтрымка, але і прэцэдэнт прыцягнення Расіі да адказнасці за яе злачынствы і пачатак працэсу, каб агрэсар заплаціў за сваю жорсткую вайну», — дадаў украінскі прэм'ер-міністр.

Чытайце таксама:

Байдэн спіша частку доўгу Украіне

Знясіленыя вайной. Захад яшчэ дапамагае Украіне трымацца, але ўжо не дапамагае перамагаць

Даступныя крэдыты і сельгастэхніка робяць украінскую сельскую гаспадарку паспяховай

У G7 падтрымалі Кіеў на шляху да сяброўства ў НАТА

Каментары да артыкула