Вырасла колькасць легкавых аўто на польскай мяжы і з'явілася чарга з аўтобусаў
29.11.2024 / 8:14
Дзяржаўны памежны камітэт прыводзіць па стане на 08:00 наступныя звесткі.
На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» стаіць 109 легкавых аўтамабіляў і сем аўтобусаў. Пазаўчора чэргаў не было зусім.
З'явілася чарга з легкавых аўто на літоўскай мяжы. У «Каменным Логу» стаіць 20 аўтамабіляў, чаргі з аўтобусаў няма.
У «Беняконях» чэргаў няма.
Няма чэргаў і на латвійскай мяжы.