БЕЛ Ł РУС

Расійская авіяцыя нанесла ўдары па Алепа — упершыню з 2016 года

30.11.2024 / 11:3

Nashaniva.com

Узброены канфлікт у Сірыі ў апошнія дні зноў узмацняецца.

Сірыйскія паўстанцы ў Алепа. Фота: Ghaith Alsayed / AP

Расейскія вайсковыя самалёты ў ноч на 30 лістапада ўпершыню з 2016 года нанеслі ўдары па частках горада Алепа, заявілі ў сірыйскім назіральным цэнтры правоў чалавека, піша Bild.

Сірыйскае крыло тэрарыстычнай сеткі «Аль-Каіда» — групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам» — і саюзныя ёй фармаванні ўзялі пад кантроль «большую частку горада, урадавыя цэнтры і турмы».

Узброены канфлікт у Сірыі ў апошнія дні зноў узмацняецца. Сірыйскія паўстанцы на гэтым тыдні пачалі маштабны наступ на Алепа. Па дадзеных як урадавых войскаў, так і паўстанцаў, гэты наступ стаў першым буйным поспехам апазіцыі па вяртанні тэрыторый з 2020 года.

Алепа, які быў эпіцэнтрам баёў у сірыйскай грамадзянскай вайне з 2011 па 2016 гады, з канца 2016 года знаходзіцца пад кантролем войскаў прэзідэнта Башара Асада.

Расія адыгрывае значную ролю ў сірыйскім канфлікце як адзін з ключавых саюзнікаў урада Башара Асада, аказваючы ваенную падтрымку сірыйскай арміі, уключаючы авіяўдары, пастаўкі зброі і ваенных спецыялістаў.

Чытайце таксама:

У суботу ўлады Сірыі закрылі аэрапорт Алепа і ўсе дарогі, што вядуць у горад

«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Каментары да артыкула