БЕЛ Ł РУС

Бунт камерунскага футбаліста ў беларускім клубе: ён патрабаваў не карміць яго грэчкай

2.12.2024 / 13:41

Nashaniva.com

Футбольны агент Юрый Фамін распавёў пра адзін кур'ёзны выпадак з удзелам камерунскага легіянера.

Дзенягха Саагі. Фота: ФК «Мінск»

Паўабаронца з Камеруна Дзенягха Саагі выступаў за «Мінск» з перапынкам у 2022-2023 гадах. Для на той момант 20-гадовага футбаліста гэта быў першы досвед выступаў за мяжой — і адразу на іншым кантыненце.

У выніку, адаптацыя да беларускіх рэалій праходзіла не без праблем. Агент гульца Юрый Фамін распавёў sport5.by, што Саагі аднойчы нават зладзіў сапраўдны пратэст — з-за грэчкі.

«Бытавыя гісторыі вельмі простыя. Футбольны клуб «Мінск», мінулы сезон, і ў нейкі перыяд вельмі шмат грэчкай кармілі, а афрыканцы не разумелі, што гэта за прадукт. Дайшло да таго, што ў нейкі момант Саагі сказаў, калі сёння будзе грэчка, то на трэніроўку не выйдзе.

Прыйшлося схадзіць у краму на праспекце Пераможцаў, купіць яму макароны, прасіць у кухара індывідуальна зварыць яму іх. На базе ФК «Мінск» ёсць выдатны спецыяліст Вольга, якая сказала, што будзе яму варыць пачак у дзень, хай есць на здароўе», — распавёў Фамін. 

Саагі правёў за аснову «Мінска» 24 матчы ў чэмпіянаце і Кубку Беларусі і аддаў 3 выніковыя перадачы. У студзені 2024 года пакінуў беларускі клуб. З таго часу, відаць, шукае працу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула