БЕЛ Ł РУС

Падлічана, колькі ў Беларусі рэстаранаў і кафэ нацыянальнай кухні

5.12.2024 / 10:11

Nashaniva.com

У Беларусі налічваецца 242 рэстараны і кафэ, якія спецыялізуюцца на стравах нацыянальнай кухні. Гэта агулам 21 тысяча месцаў, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення развіцця гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ірына Шпак.

За гэты год, паводле яе слоў, сетка павялічылася на 25 аб'ектаў, прырост склаў 11,5%. Летась з'явілася 22 новыя ўстановы, дзе падаюць стравы нацыянальнай кухні, піша БелТА.

 

Ірына Шпак адзначыла, што сфера грамадскага харчавання ў Беларусі ў апошнія гады актыўна развіваецца. І МАРГ у гэтым пытанні грае не апошнюю ролю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула