БЕЛ Ł РУС

Войскі Асада ў Сірыі працягваюць адступаць

5.12.2024 / 13:2

Nashaniva.com

 Учора паўстанцы ўвайшлі ў горад Хама.

Паўстанцы ў раёне паселішча Хан Аль-Асаль непадалёк ад Алепа. 28 лістапада 2024 года. Фота: Zana Halil / Getty Images

Пад іх кантроль перайшлі стратэгічна важныя пункты на захад і ўсход ад гэтага пятага па велічыні горада Сірыі.

Уначы баі ішлі ўжо ўнутры горада. Як паведамляе сірыйскі канал @sham_plus3, урадавая авіяцыя наносіла ўдары ўжо па самім горадзе, што азначае пранікненне паўстанцаў у яго.

Выглядае, што бегства сірыйскай арміі тлумачыцца панаваннем у паветры беспілотнікаў паўстанцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула