БЕЛ Ł РУС

МЗС рэкамендуе ўстрымацца ад паездак у Сірыю

5.12.2024 / 19:53

Nashaniva.com

МЗС Беларусі пацвердзіў ранейшую рэкамендацыю для беларусаў устрымацца ад паездак у Сірыю «ў сувязі з абвастрэннем ваенна-палітычнай сітуацыі».

Сірыйскія паўстанцы пазіруюць на борце захопленай бронетэхнікі на ўскраіне горада Хама. 3 снежня 2024 года. Фота: AP Photo/Ghaith Alsayed

«Беларусам, якія жывуць або знаходзяцца цяпер на тэрыторыі Сірыі, рэкамендуем неадкладна пакінуць краіну. Неабходна выконваць правілы асабістай бяспекі, няўхільна прытрымлівацца рэкамендацый мясцовых уладаў, а таксама заставацца ў кантакце з беларускімі дыпламатамі ў Сірыі», — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Апошні тыдзень у Сірыі адбываецца паспяховы наступ апазіцыйных мясцоваму рэжыму Башара Асада сілаў. Сёння сірыйская армія пацвердзіла, што сілы паўстанцаў пасля інтэнсіўных баёў увайшлі ў пяты па велічыні горад краіны Хаму. Раней пад іх кантроль перайшоў найбуйнейшы сірыйскі горад Алепа на поўначы краіны.

Чытайце таксама:

Паўстанцы ў Сірыі занялі пяты па велічыні горад краіны і вызвалілі палітзняволеных з гарадской турмы

Як сірыйскія паўстанцы сталі дзейснай арміяй і як яны паставілі на паток выраб дронаў

Войскі Асада ў Сірыі працягваюць адступаць

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Каментары да артыкула