БЕЛ Ł РУС

Анансаваны трэці авіямаршрут у Кітай

6.12.2024 / 14:52

Nashaniva.com

У снежні стартуе новая палётная праграма Air China. Рэйсы запланаваны з Мінска ў Сіань — горад у цэнтры Кітая.

Першы рэйс на самалёце Airbus A330 павінен адбыцца 28 снежня, палёты будуць выконвацца кожную суботу ў 20:40 з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Гэта будзе ўжо трэці рэйс, які звяжа Мінск з Кітаем.

 Air China яшчэ з мая 2015 лётае з Мінска ў Пекін; а «Белавія» абяцае з 16 снежня пачаць прамыя палёты ва Урумчы на захадзе краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула