БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, што з сябе ўяўляе тыповы беларускі блогер

6.12.2024 / 16:53

Nashaniva.com

Тыповы беларускі блогер публікуе кантэнт кожныя два дні ў Instagram і мае ў сярэднім 73 тысячы падпісчыкаў. Такія лічбы агучылі падчас прэзентацыі бізнэс-трэнера і вядучага выкладчыка Webcom Academy Сяргея Кузьменкі на Digital Day 2024, піша Office Life.

Фота ілюстрацыйнае

Аналітыку сацсетак рабіла кампанія JagaJam. Гэтыя даныя сабралі за перыяд з лістапада 2023-га па лістапад 2024 года.

У сярэднім допіс тыповага беларускага блогера праглядае 19,6 тысячы чалавек.

Больш за ўсё блогераў Беларусі развіваецца ў Instagram. На другім месцы па папулярнасці YouTube, далей ідуць «Вконтакте» і TikTok.

Усяго на стваральнікаў кантэнта з нашай краіны падпісана 856 мільёнаў чалавек. Але гэта без уліку перасячэнняў, калі адзін і той жа чалавек можа сачыць адразу за некалькімі акаўнтамі. У параўнанні з 2022-2023 гадамі гэтая лічба вырасла на 13%.

Чытайце таксама:

У Беларусі запускаюць рэаліці-шоу для блогераў, галоўны госць — Вольга Бузава

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная

Каментары да артыкула