БЕЛ Ł РУС

Бондарава хоча ўмяшацца і ў медыцыну — забараніць аборты і замарозку яйцаклетак

6.12.2024 / 19:4

Nashaniva.com

Цяпер у Беларусі ідзе грамадскае абмеркаванне праекта Кодэкса аб ахове здароўя. І тут не абышлося без даносчыцы Вольгі Бондаравай.

Вольга Бондарава. Фота: сацсеткі прарасійскай актывісткі

Асабліва прарасійскую актывістку абурыў раздзел пра аборты і дапаможныя тэхналогіі ў дзетанараджэнні.

Яна патрабуе зрабіць аборты платнымі, забараніць сурагатнае мацярынства, замарозку яйцаклетак, ЭКА з донарскімі яйцаклеткамі і спермай.

Што яшчэ хоча даносчыца? Сярод пунктаў:

«Агулам, палажэнні праекта кодэкса не адпавядаюць інтарэсам шырокіх слаёў насельніцтва РБ і фактычна робяць прывілеяваным класам дактароў і медыцынскіх работнікаў у адносінах да астатніх груп насельніцтва РБ», — абураецца Бондарава ў сваім тэлеграм-канале.

Грамадскае абмеркаванне праекта кодэкса працягнецца да 1 лютага 2025 года. Азнаёміцца з дакументам, каментарамі да яго і пакінуць прапановы можна тут.

Чытайце таксама:

Пасля даносу Бондаравай раптоўна адмянілі выставу ў музеі Янкі Купалы. Цяпер яна патрабуе на музеі шыльды па-руску

Палата прадстаўнікоў прыслала Бондаравай адпіску па справе Марзалюка і «швалі» з Гродна

Бондарава захацела двухмоўя, як у Фінляндыі. Мы таксама за

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Каментары да артыкула