БЕЛ Ł РУС

Шайгу заявіў пра падрыхтоўку беларускіх экіпажаў комплексаў «Іскандэр»

6.12.2024 / 19:54

Nashaniva.com

Cакратар Рады бяспекі Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што Расія падрыхтавала экіпажы аператыўна-тактычных комплексаў «Іскандэр» з ліку беларускіх вайскоўцаў, паведамляе ТАСС.

«Іскандэр» на вайсковым парадзе ў Мінску. Фота: БелТА

«Падпісана асобна ўсё, што тычыцца прымянення [ядзернай зброі], і на сённяшні дзень гэта ўсё ажыццяўляецца па адзіным камандаванні і пад адзіным кіраўніцтвам. Іншая рэч, што за гэты час, натуральна, прайшлі навучанне два расійскія экіпажы — я маю на ўвазе самалёты. Ну і, вядома, [прайшлі навучанне] тыя, хто прадстаўляе беларускі бок — экіпажы [комплексаў] «Іскандэр», — сказаў Шайгу ў эфіры расійскага Першага канала.

Чытайце таксама:

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»

Вальфовіч: У Лукашэнкі ёсць свой ядзерны чамаданчык і чырвоная кнопка

Каментары да артыкула