БЕЛ Ł РУС

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў

6.12.2024 / 22:25

Nashaniva.com

Двое мужчын з Турцыі і Афганістана нейкім чынам апынуліся ў польскім грузавіку-рэфрыжаратары, якім кіраваў беларускі кіроўца, піша сайт «Беларусь и мир».

2 снежня незадоўга да ўезду з тэрыторыі Бельгіі ў Германію кіроўца-беларус зрабіў прыпынак у сэрвіснай зоне. Там ён пачуў грукатанне, якое ішло з рэфрыжэратарнага кантэйнера ягонай машыны.

Непадалёк, на тэрыторыі Германіі, у той момант знаходзілася патрульная машына з нямецкага горада Санкт-Аўгусцін. Дальнабойшчык убачыў яе і звярнуўся да праваахоўнікаў.

Азнаёміўшыся з абставінамі справы, тыя неадкладна накіраваліся да фуры і, паколькі гаворка ішла пра магчымую непасрэдную небяспеку для жыцця і здароўя людзей, адкрылі кантэйнер.

Усярэдзіне знаходзіліся два чалавекі, якія сядзелі на цесна выкладзеных скрынках. На той момант тэмпература ў рэфрыжаратары складала 8 градусаў, але ці была колькасць кіслароду дастатковай для больш працяглага падарожжа — невядома.

Паколькі грузавік знаходзіўся на тэрыторыі Бельгіі, немцы выклікалі калег з дарожнай паліцыі гэтай краіны. Выяўленых у кантэйнеры турка і афганца перанакіравалі ў бельгійскую міграцыйную службу.

Чытайце таксама:

Дальнабойшчык расказаў, як жыве на дапамогу па беспрацоўі пасля аварыі ў Францыі

Мігранту, які праз агароджу забіў польскага салдата з тэрыторыі Беларусі, удалося пранікнуць у Заходнюю Еўропу

Італія раскрыла агульнаеўрапейскую сетку па вырабе і продажы падробленых твораў мастацтва

Каментары да артыкула