БЕЛ Ł РУС

Трамп прыляцеў у Парыж

7.12.2024 / 11:28

Nashaniva.com

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыбыў у Парыж, каб наведаць цырымонію адкрыцця сабора Нотр-Дам, які цалкам адрэстаўравалі праз пяць гадоў пасля пажару ў 2019 годзе, паведаміў BFM TV.

Дональд Трамп. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

Трамп прыляцеў з Нью-Ёрка на прыватным самалёце. Затым яго картэж адправіўся да амерыканскага пасольства ў Парыжы. У другой палове дня Трамп правядзе перамовы з Эмануэлем Макронам у Елісейскім палацы.

Раней AFP са спасылкай на высокапастаўленага ўкраінскага чыноўніка паведаміла, што Уладзімір Зяленскі можа сустрэцца з Трампам у Парыжы 7 снежня на цырымоніі адкрыцця Нотр-Дама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула