БЕЛ Ł РУС

У Генштабе пракаментавалі рашэнне аб размяшчэнні ў Беларусі «Арэшніка»

7.12.2024 / 15:24

Nashaniva.com

«Рашэнне аб размяшчэнні комплексу «Арэшнік» на тэрыторыі Беларусь прынята ў адказ на крокі, што прымаюцца ЗША і Германіяй па размяшчэнні ракет сярэдняй далёкасці ў Еўропе, заявіў намеснік начальніка Генштаба Узброеных cіл Сяргей Лагадзюк.

«Амерыканцы і немцы пра гэта раней неаднаразова заяўлялі. Мы атрымалі ад свайго галоўнакамандуючага задачу: сумесна з расійскімі спецыялістамі наш ваенна-прамысловы комплекс будзе і далей развіваць гэтую зброю. Актыўны ўдзел у гэтых працэсах абумоўлены тым, што ўжо цяпер узровень лакалізацыі ў гэтым комплексе нашых прадпрыемстваў вельмі вялікі», — дадаў С. Лагадзюк.

Нагадаем, што ўчора Лукашэнка ў Мінску папрасіў Пуціна размясціць «Арэшнік» у Беларусі.

«Я хачу публічна папрасіць вас, каб новыя сістэмы ўзбраення, і перш за ўсё «Арэшнік», былі размешчаныя на тэрыторыі Беларусі. Гэта супакоіла б некаторыя розумы», — сказаў Лукашэнка падчас сустрэчы з Пуціным. 

Пуцін у адказ заявіў, што гэта, маўляў, стане магчымым у другой палове наступнага года, па меры нарошчвання выпуску сістэмы.

Чытайце таксама:

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»

Каментары да артыкула