БЕЛ Ł РУС

У Бярозе на прадпрыемстве разарваўся ацяпляльны кацёл

7.12.2024 / 16:22

Nashaniva.com

Інфармацыя пра надзвычайнае здарэнне з цвёрдапаліўным ацяпляльным катлом у прыбудаванай да вытворчага будынка кацельні на вуліцы Свярдлова ў Бярозе паступіла ўчора ў 13:27. У выніку інцыдэнту ёсць пацярпелы, паведаміла прэс-служба МНС.

Фота ілюстрацыйнае

У выніку разрыву пашкоджаныя сам кацёл, аконны праём, маюцца скразныя расколіны ў вонкавай жалезабетоннай сцяне кацельні.

Адзін мужчына атрымаў апёкі і рану ад удара левай нагі. Ён шпіталізаваны.

Праца прадпрыемства не парушаная. Прычына здарэння высвятляецца. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула