БЕЛ Ł РУС

У Беларусі будуць перапрацоўваць металургічны пыл

7.12.2024 / 19:55

Nashaniva.com

Праект дазволіць безадкідна перапрацоўваць пыл газаачысткі сталеплавільных цэхаў Беларускага металургічнага завода. Як паведамляецца на сайце прадпрыемства, перапрацоўка металургічнага пылу — гэта сумесны праект з ТАА «Цынкум».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: concernmetal.ru

Па словах дырэктара па развіцці і камерцыі ТАА «Цынкум» Андрэя Аўсяннікава, такі праект рэалізуецца на постсавецкай прасторы ўпершыню.

Металургічны пыл утвараецца падчас выплаўлення сталі. Раней яго складавалі на палігоне. Аднак дзякуючы новаму праекту і інавацыйным рашэнням плануецца, што ўвесь аб'ём пылу атрымаецца перапрацоўваць.

Адзначаецца, што прадукты перапрацоўкі — аксід цынку і клінкер з утрыманнем жалеза — будуць выкарыстоўвацца ў эканоміцы замкнёнага цыклу.

Чытайце таксама:

Лідская абутковая фабрыка выйшла з банкруцтва. Ці выпускаюць там легендарныя красоўкі, што сталі мемам?

У Бярозе на прадпрыемстве разарваўся ацяпляльны кацёл

У Клімавічах мясцовы лікёра-гарэлачны завод рэкламаваў сваю вытворчасць у школе

Акадэмія навук: Мы можам спраектаваць электрарухавік не горшы чым «Тэсла», але гэта бессэнсоўна

Каментары да артыкула