БЕЛ Ł РУС

Жанчына патанула ў машыне, што з'ехала ў тэхнічны вадаём

7.12.2024 / 20:13

Nashaniva.com

Надзвычайнае здарэнне адбылося на трасе Р-122 Касцюковічы-Чэрыкаў-Магілёў, дзе кіроўца легкавога аўтамабіля не справіўся з кіраваннем і з'ехаў з дарогі ў вадаём. Жанчына-пасажырка загінула.

«Кіроўца, перасоўваючыся па трасе, не справіўся з кіраваннем транспартным сродкам і з'ехаў у кювет, дзе быў тэхнічны вадаём. Кіроўца паспеў самастойна выбрацца з аўтамабіля. Загінулая была пасажырам», — паведамілі ў Таварыстве выратавання на водах. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула