БЕЛ Ł РУС

Круты назваў, колькі подпісаў сабралі за Лукашэнку

8.12.2024 / 10:43

Nashaniva.com

Кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты падчас выступлення на канцэрце «Час выбраў нас» у Оршы пахваліўся, колькі подпісаў сабралі за яго кіраўніка. 

Кіраўнік лукашэнкаўскай Адміністрацыі Дзмітрый Круты. Фота: «Наша Ніва»

Кіраўнік лукашэнкаўскай Адміністрацыі Дзмітрый Круты паведаміў гледачам на канцэрце, што 6 снежня завяршыўся збор подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

— За нашага лідара падпісалася 2,5 млн беларусаў, якія падтрымліваюць яго курс і хочуць, каб ён працаваў прэзідэнтам і далей, — заявіў Дзмітрый Круты. 

«Зала сустрэла агучаныя словы авацыямі», піша «СБ». 

Атрымліваецца, што за Лукашэнку сабралі подпісаў з больш за траціну ўсіх выбарцаў. 

Чытайце таксама:

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Канапацкая сцвярджае, што яе каманда збірае ў дзень мінімум па чатыры тысячы подпісаў

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку

Праз гвалт, пагрозы і ўгаворы. Як ідэолагі забяспечваюць «народную любоў» да Лукашэнкі сярод медыкаў

Каментары да артыкула