БЕЛ Ł РУС

Пяскоў абверг словы Трампа аб суадносінах страт РФ і Украіны

8.12.2024 / 15:09

Nashaniva.com

Спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў пракаментаваў заяву Трампа адносна страт расійскіх і ўкраінскіх войскаў. 

«Агучаныя Трампам даныя аб стратах у зоне СВА выкладзены ва ўкраінскай трактоўцы і адлюстроўваюць пазіцыю Кіева», — сказаў Пяскоў.

Паводле яго слоў, рэальныя лічбы іншыя. Украінскія страты кратна перавышаюць лічбы з расійскага боку, заявіў Пяскоў.

Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ацаніў страты Расіі ў 600 тысяч забітых і параненых, страты Украіны — у 400 тысяч. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула