БЕЛ Ł РУС

Пастаянны прадстаўнік РФ аб сітуацыі з Асадам: Расія застаецца вернай сваім сябрам у бядзе

9.12.2024 / 8:0

Nashaniva.com

Расія не кінула прэзідэнта Сірыі Башара Асада, які пайшоў у адстаўку ў складаных абставінах. Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік РФ пры міжнародных арганізацыях у Вене Міхаіл Ульянаў, піша ТАСС.

Башар Асад і Уладзімір Пуцін. Фота: Kremlin Press Office / Handout/Anadolu Agency/Getty Images

«Башар Асад і яго сям'я ў Маскве. Расія не здраджвае сябрам у цяжкіх сітуацыях», — напісаў ён у сваім Telegram-канале. На думку дыпламата, у гэтым заключаецца розніца паміж РФ і ЗША.

Раней крыніца ТАСС у Крамлі паведаміла, што Асад і чальцы ягонай сям'і атрымалі прытулак у Расіі з гуманітарных меркаванняў.

Чытайце таксама:

У Ірана былі звесткі пра наступ апазіцыі ў Сірыі

У турме Асада выявілі сакрэтную турму, якая ідзе пад зямлю на чатыры паверхі

Асад у 2014 годзе: Я не Януковіч, я нікуды не з'еду

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Каментары да артыкула