БЕЛ Ł РУС

Ці часта беларускі сутыкаюцца з харасментам? Актывісты правялі апытанне

9.12.2024 / 18:48

Nashaniva.com

Арганізацыя «Прававая ініцыятыва» і актывістка Наста Базар апыталі беларусак у эміграцыі датычна перажытага імі харасменту — прыставанняў і сэксуалізаваных дамаганняў.

Тэкст справаздачы быў апублікаваны на сайце «Прававой ініцыятывы».

У пісьмовай частцы даследавання паўдзельнічалі 39 жанчын, таксама 8 рэспандэнтак пагадзіліся на больш глыбокія інтэрв’ю.

Паводле вынікаў апытання, 79% жанчын хаця б раз у жыцці сутыкаліся з тым ці іншым відам харасменту. Гаворка можа быць, напрыклад, пра недарэчныя кампліменты знешнасці, жарты з сэксуальным падтэкстам, якія выклікаюць у ахвяры пачуццё дыскамфорту, няўзгодненыя дотыкі, іншыя праявы непажаданай увагі і г.д.

26,9% апытаных адзначылі, што мелі месца недарэчныя каментары сэксуальнага зместу датычна іх саміх ці іх адносінаў, 19,2% жанчын расказалі пра спробы фізічнага кантакту без іх згоды (абдымкі, непажаданыя дотыкі і г.д.), 17,3% — пра дакучлівую ўвагу да сябе. У жанчын, якія расказвалі пра харасмент на працы, запыталі, ці дапамагло ім у такім выпадку кіраўніцтва — толькі 17% рэспандэнтак адзначылі, што былі прынятыя эфектыўныя меры.

Аўтары апытання адзначаюць, што ў эмігрантак узмацняецца адчуванне ўразлівасці, а тыя, хто дазваляе сабе харасмент, адчуваюць, што ў іх больш шансаў сысці непакаранымі за гэта. Праблема таксама ў прававой безабароннасці эмігрантак і ў іх фінансавай нестабільнасці, калі жанчына робіцца больш уразлівай і яе лягчэй выкарыстаць.

Чытайце таксама:

Мужчына ў Кітаі застрахаваў жонку на вялікую суму і забіў яе, каб атрымаць кампенсацыю і разлічыцца з прастытуткамі

У мінскім гіпермаркеце знайшлі тавар са шчодрай зніжкай у 1 капейку ФОТАФАКТ

У Польшчы ёсць свае сёстры Груздзевы — сёстры Гадлеўскія ВІДЭА

Каментары да артыкула