БЕЛ Ł РУС

Пасольства Беларусі застаецца ў Дамаску і працягвае працу

9.12.2024 / 17:29

Nashaniva.com

МЗС Беларусі заявіла, што новая ўлада гарантавала бяспеку дыпламатаў.

Фота: сацсеткі пасольства Беларусі ў Сірыі

Пасольства Беларусі ў Дамаску працягвае працу, дыпламаты застаюцца ў Сірыі.

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз заявіў БелТА, што ў пасольстве ўзмацнілі меры бяспекі.

«Пасольства Беларусі ў Сірыі застаецца ў Дамаску, дыпламаты выконваюць сваю працу ў тых умовах, якія ёсць. Сітуацыя складаная, таму установай за мяжой прынятыя ўсе прадугледжаныя ў такой сітуацыі меры бяспекі», — адзначыў Глаз.

Паводле яго слоў, МЗС прыняў да ўвагі заяву прадстаўнікоў узброенай апазіцыі, якая прыйшла да ўлады, аб гарантыях бяспекі дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія застаюцца ў Дамаску. 

На тэрыторыі Сірыі застаюцца грамадзяне Беларусі, якія па розных прычынах не пакінулі краіну. Пры гэтым МЗС не называе іх колькасць.

Чытайце таксама:

Прызначаны Асадам пасол Сірыі ў Расіі назваў ягоныя ўцёкі «ганебнымі і зневажальнымі»

Сірыйскія ўцекачы масава вяртаюцца на радзіму пасля звяржэння рэжыму Башара Асада

У пасольстве Сірыі ў Мінску знялі сцяг

«Пераварот зялёнай паласы». Чаму новая ўлада змяніла дзяржаўны сцяг Сірыі

Над пасольствам Сірыі ў Маскве паднялі новы сцяг

Каментары да артыкула