БЕЛ Ł РУС

У Лукашэнкі заявілі, што Беларусь у Сірыі — не зацікаўлены гулец

9.12.2024 / 17:41

Nashaniva.com

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант пракаментавала сітуацыю ў Сірыі.

Наталля Эйсмант. Фота: Maxim Shemetov / Pool Photo via AP

«Так, безумоўна, за развіццём падзей у Сірыі мы ўважліва назіраем. Хоць і не з'яўляемся зацікаўленым гульцом у рэгіёне і ніякім чынам не ўмешваемся ва ўнутраныя справы», — цытуе словы Наталлі Эйсмант БелТА.

Яна дадала, што Мінск выступае за больш хуткую стабілізацыю сітуацыі і заклікае да міру.

«Сірыйскі народ быў і застаецца для Беларусі дружалюбным, нас звязваюць даўнія добрыя адносіны. Менавіта ў гэтай сувязі нам па-чалавечы неабыякавыя працэсы, якія адбываюцца там. Таму мы выступаем за больш хуткую стабілізацыю сітуацыі ў інтарэсах дабрабыту людзей. Беларусь у любых вострых сітуацыях (дзе б яны ні адбываліся) заклікала і заклікае да міру — гэтая наша пазіцыя нязменная», — сказала Эйсмант.

Чытайце таксама:

Пасольства Беларусі застаецца ў Дамаску і працягвае працу

Прызначаны Асадам пасол Сірыі ў Расіі назваў ягоныя ўцёкі «ганебнымі і зневажальнымі»

Сірыйскія ўцекачы масава вяртаюцца на радзіму пасля звяржэння рэжыму Башара Асада

У пасольстве Сірыі ў Мінску знялі сцяг

«Пераварот зялёнай паласы». Чаму новая ўлада змяніла дзяржаўны сцяг Сірыі

Над пасольствам Сірыі ў Маскве паднялі новы сцяг

Каментары да артыкула