БЕЛ Ł РУС

Ірына Леўшына заявіла, што застанецца ў Беларусі

9.12.2024 / 17:53

Nashaniva.com

Былая дырэктарка і рэдактарка інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірына Леўшына паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што пасля вызвалення не збіраецца выязджаць з краіны.

Ірына Леўшына

«7 снежня я шчасліва пакінула ВК-4, адбыўшы за кратамі 3 гады 3 месяцы і 3 тыдні. Паколькі я маю намер заставацца ў Беларусі, усялякія каментары з майго боку, як вы разумееце, немагчымыя», — напісала Леўшына.

Па словах журналісткі, са здароўем і настроем у яе «ўсё ў парадку».

«Прывыкаю да свабоды, да шчасця быць побач з роднымі, да нармальнага жыцця. Дзякуй усім, хто хваляваўся за мяне ўвесь гэты час, я адчувала вашу падтрымку на адлегласці», — падкрэсліла яна.

Леўшына цалкам адбыла тэрмін зняволення. Яна была затрыманая 18 жніўня 2021 года.

Чытайце таксама:

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

Палітзняволены Дзяніс Пырх выйшаў на волю

Каментары да артыкула