БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку

10.12.2024 / 12:14

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне аб пераходзе на шклопластык пры вытворчасці пасажырскай і іншай тэхнікі. Пра гэта ён заявіў падчас размовы з калектывам прадпрыемства «Пажснаб» у Барысаве, піша БелТА.

Гаворачы аб развіцці гэтага прадпрыемства і яго значэнні, Лукашэнка падкрэсліў, што такім чынам у краіне ствараюцца ўласныя кампетэнцыі, свая вытворчасць, у якой актыўна задзейнічаны і іншыя прамысловыя аб'екты, напрыклад, МАЗ, «Полацк-Шкловалакно». «Вы не проста прадалі (сваю прадукцыю на рынку). Вы ўцягнулі нашы прадпрыемствы», — сказаў ён.

Лукашэнка ў сувязі з гэтым звярнуў увагу на кампетэнцыі «Пажснаба» ў вырабе дэталяў для пажарна-выратавальнай тэхнікі са шклапластыку і прапанаваў прадумаць і пралічыць, ці магчыма яе больш шырокае распаўсюджванне, у тым ліку на вытворчасці пасажырскай тэхнікі.

«Нарадзілася ідэя, што мы ж усе кабіны аўтобусаў і іншага можам па вашых тэхналогіях замясціць на Шкловалакно, шклопластык, які вы робіце, — сказаў ён. — А будзе гэта даражэй або танней (у параўнанні з металам), спецыялісты палічаць і паведамяць. Калі гэта па эканоміцы пройдзе, мы пачнем аўтобусы рабіць па вашых тэхналогіях са шклапластыку».

«Трэба, каб было сваё, і мы зробім усё, каб сваёй сыравінай, паўфабрыкатамі вас забяспечыць. Пытанне ў тым, можам ці не можам. Можа быць. Як будзем далей дзейнічаць, паглядзім», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула