БЕЛ Ł РУС

Крэмль назваў адстаўку Асада асабістым рашэннем таго

10.12.2024 / 12:45

Nashaniva.com

Рашэнне пакінуць пасаду прэзідэнта Сірыі прыняў асабіста Башар Асад, заявіў прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, яго словы прыводзіць РБК.

Фота: kremlin.ru

Яму задалі пытанне аб ролі Расіі ў сыходзе з пасады прэзідэнта і ад'ездзе ў Маскву Башара Асада.

«Сыход ад працэсу в.а. кіраўніка дзяржавы — гэта было асабістае рашэнне Асада. Усё астатняе — без каментароў», — адказаў Пяскоў.

У ноч на 8 снежня антыўрадавыя сілы Сірыі абвясцілі пра кантроль над Дамаскам і звяржэнне рэжыму Асада. Сам прэзідэнт пакінуў краіну і атрымаў прытулак у Расіі 9 снежня.

Чытайце таксама:

Крах рэжыму за 11 дзён. Чаму армія Асада так хутка развалілася?

Сірыйскія ўцекачы масава вяртаюцца на радзіму пасля звяржэння рэжыму Башара Асада

Прызначаны Асадам пасол Сірыі ў Расіі назваў ягоныя ўцёкі «ганебнымі і зневажальнымі»

«Пераварот зялёнай паласы». Чаму новая ўлада змяніла дзяржаўны сцяг Сірыі

Турцыя дазналася пра планы сірыйскай апазіцыі зрынуць Асада за паўгода да наступу

Асад быў здзіўлены, як дзейнічала яго армія

Каментары да артыкула