БЕЛ Ł РУС

«Выбар важнейшы за зніжкі!». Папулярны расійскі маркетплэйс пачаў рэкламаваць выбары ў Беларусі

10.12.2024 / 14:22

Nashaniva.com

Паміж навагоднім распродажам і «цёплым sale» у мабільным дадатку Wildberries можна пабачыць агітку выбараў у Беларусі.

Скрыншот мабільнага дадатку Wildberries

На банеры напісана «Выбар важнейшы за зніжкі! 26 студзеня 2025 года». Палітычная рэклама ўяўляю сабой дзіўны мікс з шаблонаў Wildberries і беларускай прапаганды. На карце Беларусі змешчана «птушачка» (якую звычайна ставяць у бланках для галасавання), якая адначасова стылізавана пад сімвал зніжак — %.

На сайце Wildberries.by такая палітычная рэклама таксама з’яўляецца. Калі клікнуць па банеры, карыстальніка перанакіроўваюць на падборку тавараў «Зроблена ў Беларусі».

Чытайце таксама:

Основательнице маркетплейса Wildberries на день рождения подарили белорусский картофель

Генпракуратура абурылася продажам дронаў кампаніяй Wildberries у Беларусі

Уладзіславу Бакальчуку і яшчэ шасцярым людзям выставілі абвінавачванні пасля страляніны ў офісе Wildberries у Маскве

Мільярдэрка з беларускім пашпартам увайшла ў топ-5 самых багатых жанчын Расіі

Каментары да артыкула