БЕЛ Ł РУС

Камуніст Сыранкоў пахваліўся, што сабраў 170 тысяч подпісаў

10.12.2024 / 15:50

Nashaniva.com

Сёння ён падаў дакументы на рэгістрацыю ў ЦВК.

Фота: ЦВК

«Скажу шчыра, сам пакет збору подпісаў не быў для нас самамэтай. Для нас было важна пагутарыць з выбаршчыкамі, з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, каб зразумець, чым сёння жывуць людзі, якія праблемы іх хвалююць», — пракаментаваў ён працэс БелТА.

Па словах Сяргея Сыранкова, яго ініцыятыўнай групай «праведзены каласальны аб'ём працы».

«Намі сабрана больш за 170 тыс. подпісаў, — сказаў ён. — І, адпаведна, ідзем далей».

З 22 па 31 снежня пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты. З 1 па 25 студзеня 2025 года пройдзе так званая перадвыбарная агітацыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула