БЕЛ Ł РУС

Забаранілі продаж расійскай грэчкі, якой толькі «надалі знешні выгляд і асобныя ўласцівасці»

10.12.2024 / 17:11

Nashaniva.com

Пастаўкі і продаж грэчкі вытворцы з расійскага Алтайскага краю забаранілі таму, паколькі яна занадта доўга варыцца, вынікае са звестак у рэестры небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарту Беларусі.

Гаворка ідзе пра грэчневыя крупы з хуткім разварваннем вытворчасці «Вега-інжынірынг». З 11 снежня яе забаронена ўвозіць і прадаваць.

«У выніку выпрабаванняў устаноўлена, што паказчык «разварвальнасць хутка разварвальных ядрыцы і прадзелу» склала 29 хв. пры норме не больш за 25 хв., з чаго вынікае, што прадукцыі надалі знешні выгляд і асобныя ўласцівасці, але пры гэтым яна не можа быць ідэнтыфікаваная як прадукцыя, за якую выдаецца», — пішацца ў абгрунтаванні рашэння. 

Чытайце таксама:

У Беларусі забаранілі тры віды расійскага марозіва і батончык «Агуша»

У Беларусі забаранілі адзенне вядомых польскіх брэндаў

Дзяржстандарт амніставаў вядомы пральны парашок

У Беларусі забаранілі папулярную марку алею

У Беларусі забаранілі «Умку»

Каментары да артыкула