БЕЛ Ł РУС

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай

11.12.2024 / 3:14

Nashaniva.com

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла прыём грамадзян. З якімі праблемамі да яе дайшлі людзі, якіх адфутболілі менш аўтарытэтныя ўстановы?

Наталля Качанава

Напрыклад, спікерцы парламента давялося разбірацца з праблемай маршруткі Мінск — Ляхавічы, піша «Звязда».

Заснавальнік транспартнай кампаніі, якая ажыццяўляе пасажырскія перавозкі паміж Мінскам і Ляхавічамі, паскардзіўся, што яго маршруткам не дазваляюць рабіць прыпынкі ў гарадах, якія знаходзяцца па дарозе. Ён нават прынёс подпісы жыхароў Клецка і Нясвіжа, якія хацелі б мець магчымасць ездзіць на ляхавіцкай маршрутцы.

Дырэктар «Мінаблпасажыртранса» Аляксандр Кахно даводзіў, што забарона цалкам законная. Ён патлумачыў, што паколькі Ляхавічы знаходзяцца ў Брэсцкай вобласці, то трэба прайсці спецыяльную працэдуру, каб атрымаць дазвол рабіць дадатковыя прыпынкі яшчэ і ў Мінскай вобласці. Дый увогуле ў Нясвіжы і Клецку ёсць свае маршруткі. Таму, маўляў, калі сеў на ляхавіцкую маршрутку, то і едзь да сваіх Ляхавічаў.

Качанава запярэчыла — нельга забараняць людзям выйсці на тым прыпынку, дзе яны хочуць. Цяпер Міністэрства транспарту і камунікацый атрымае даручэнне змяніць абсурдную норму закона. У бюракратычнай беларускай сістэме для гэтага спатрэбіўся вокрык зверху.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула