БЕЛ Ł РУС

Расійскіх артыстаў Манетачку і Noize MC намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

11.12.2024 / 13:3

Nashaniva.com

Іх кандыдатуры падтрымалі супрацоўнікі Сталічнага ўніверсітэта ў нарвежскім Осла.

Манетачка і Noise MC. Фота з сацсетак

Расійскіх выканаўцаў Лізавету Гырдымаву, вядомую як Манетачка, і Івана Аляксеева, які выступае пад псеўданімам Noize MC, намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру 2025 года.

Артыстаў на прэмію вылучылі супрацоўнікі Сталічнага ўніверсітэта ў Осла. Прафесар Арнфін Мурувік Вонен распавёў журналісту Уладзіміру Раеўскаму, што Манетачка і Noize MC «прадстаўляюць сваімі галасамі новае пакаленне, якое вельмі моцна выказваецца за гуманістычныя каштоўнасці».

@nnmediareport Монеточку и Noize MC номинировали на Нобелевскую премию мира #монеточка #нойзмс #noizemc #нобелевскаяпремия #шоубизнес #копеечка #лизамонеточка ♬ Twenty One Pilots Hometown Slowed Sad Part - Half Angel Half Devil

Намінацыю пацвердзіла і менеджарка Івана Аляксеева, піша «Агенцтва».

І Манетачка, і Noize MC асудзілі поўнамаштабнае ўварванне і з'ехалі з Расіі. На сваіх канцэртах яны ў тым ліку збіралі грошы для дапамогі Украіне.

У Расіі абодва выканаўцы прызнаныя замежнымі агентамі, на іх заведзеныя крымінальныя справы. 

Заяўкі на Нобелеўскую прэмію міру могуць падаваць прафесары ўніверсітэтаў, ганаровыя прафесары і дацэнты гісторыі, сацыяльных навук, права, філасофіі, тэалогіі і рэлігіі. Прэмію ўручаюць за важкі ўклад у згуртаванне народаў, ліквідацыю або скарачэнне колькасці пастаянных армій або ў развіццё мірных ініцыятыў.

У 2022 годзе Нобелеўскую прэмію міру атрымаў беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула