БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску мужчына выкінуў з сёмага паверха сабаку, які панюхаў яго

12.12.2024 / 9:38

Nashaniva.com

Мужчына быў п'яным.

Ілюстрацыйнае фота

Суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска разгледзеў крымінальную справу паводле артыкула аб жорсткім абыходжанні з жывёламі, піша Komkur.info.

Трыма месяцамі раней мужчына прыйшоў у госці да знаёмых. Гаспадары жывуць на сёмым паверсе шматкватэрнага дома.

Падчас застолля з ужываннем спіртнога мужчына выкінуў з балкона сабаку. Уся віна сабакі была ў тым, што ён падышоў абнюхаць госця. У выніку падзення з вышыні сабака загінуў.

Абвінавачаны віну ў здзяйсненні злачынства прызнаў цалкам. Яму далі арышт на тры месяцы і прызначылі лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула