БЕЛ Ł РУС

Офіс Ціханоўскай стварыў ананімную форму для фіксацыі парушэнняў на выбарах

12.12.2024 / 12:1

Nashaniva.com

Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай стварыла ананімную форму для перадачы інфармацыі. Праз яе можна бяспечна падзяліцца ўсім, што можна палічыць вартым, паведамляецца ў тэлеграм-канале ОСЦ.

Ілюстрацыйнае фота

«26 студзеня ў Беларусі пройдуць #бязвыбары2025 — чарговая спроба рэжыму Лукашэнкі ўтрымаць уладу, ігнаруючы волю беларускага народа. На фоне гэтага сітуацыя ў краіне толькі пагаршаецца: колькасць арыштаў, затрыманняў і пераследаў імкліва расце. Гэта даказвае: прэзідэнцкія «выбары» не пра дэмакратыю, а пра яе інсцэніроўку, якая мае мэтай стварыць ілюзію легітымнасці і працягнуць рэпрэсіі супраць тых, хто змагаецца за незалежнасць і свабоду», — зазнаецца Офіс.

Штаб Ціханоўскай перакананы, што варта сабраць усе факты пра злачынствы рэжыму, каб у будучыні вінаватыя панеслі адказнасць, а таксама падкрэслівае, што дасланая інфармацыя застаецца ананімнай і надзейна абароненай: там не запытваецца асабістых звестак, а сувязь шыфруецца пратаколамі SSL/TLS.

«Фіксуйце, каб не забыць, і дзяліцеся, каб не маўчаць. Беларусы вартыя лепшай будучыні. Разам мы зможам пераадолець любыя перашкоды і зрабіць краіну свабоднай і справядлівай», —заклікае ОСЦ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула