БЕЛ Ł РУС

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна

13.12.2024 / 9:0

Nashaniva.com

Блогер плаціць па 70 рублёў на месяц, затое эканоміць на візітах да ветэрынара.

Мікіта Мелказёраў разам са сваім гадаванцам Фуджы. Фота: інстаграм блогера

Раней «Наша Ніва» пісала аб тым, што папулярны блогер Мікіта Мелказёраў, адзін з галоўных інтэрв'юераў Беларусі, завёў сабе сабаку — пароды пці-брабансон. Гэта дэкаратыўная парода, якая належыць да групы маленькіх бельгійскіх сабак.

У падкасце «Нешта будзе», які Мікіта вядзе разам з Аляксандрам Івуліным, ён расказваў пра свайго сабаку і ўзгадаў цікавую з'яву, якая стала актуальнай для яго — медыцынскія страхоўкі для сабак.

Мелказёраў прызнаўся, што афармленне такой страхоўкі —найлепшае, што ён зрабіў у Польшчы. У першы месяц яна каштавала 120 злотых (прыкладна 96 беларускіх рублёў), у наступныя — 89 злотых (71 рубель).

Мікіта патлумачыў, што сабакі такой парады маюць спецыфічныя праблемы са здароўем за кошт прыплюснутай морды.

Фуджы. Фота: інстаграм блогера

«То-бок, носа ў яго няма, а соплі ў яго ёсць. Я не ведаў, што ў сабак можа быць насмарк. (…)

Дзякуй богу, што ў нас ёсць страхоўка, таму што ўльтрагукавое даследаванне лёгкіх для гэтай сабакі каштуе 213 злотых (170 рублёў). А я за два візіты заплаціў толькі 53 злотых (42 рублі)».

Цяпер, па словах Мелказёрава, ён разам з сваёй дзяўчынай Лінай Цапавай робіць свайму гадаванцу інгаляцыі.

«Што прапісалі майму сабаку? Інгалятар. І сказалі ўвільгатняльнік паветра яму купіць. То-бок мне прапісалі схадзіць у [сетку крамаў электронікі і бытавой тэхнікі] MediaMarkt і набыць сабе [увільгатняльнік].

Мікіта Мелказёраў разам са сваім гадаванцам Фуджы. Фота: інстаграм блогера

Па словах Мікіты, самы танны ўвільгатляльнік Xiaomi каштуе каля 160 рублёў. Аднак калі набываць такі, каб ён яшчэ ачышчаў паветра, то цэны на такі пачынаюцца ад 800 рублёў, падзяліўся блогер надзённымі клопатамі.

Чытайце таксама:

Мікіта Мелказёраў пахваліўся ў інстаграме новым сябрам, якога набыў больш чым за 1000 еўра

Колькі зарабляе Мікіта Мелказёраў

Мікіта Мелказёраў шчыра расказаў пра свае адносіны з ню-мадэллю Лінай Цапавай

Каментары да артыкула