БЕЛ Ł РУС

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

13.12.2024 / 8:25

Nashaniva.com

З'явілася інфармацыя пра самую дарагую кватэру, прададзеную ў сталіцы ў мінулым месяцы.

Кватэра знаходзіцца ў доме, пабудаваным у 2011 годзе кампаніяй «Трайпл» Юрыя Чыжа на набярэжнай Свіслачы каля Траецкага прадмесця, піша Tochka.by.

Новаму ўладальніку кватэра абышлася ў $440 тысяч (або $3,081 тыс. за «квадрат»).

Месяцам раней самую дарагую кватэру ў сталіцы прадалі за $900 тыс. яна знаходзіцца ў доме, пабудаваным у 2018 годзе каля заказніка і вадасховішча Дразды на вуліцы Ратамскай у ЖК «Алімпік Парк». У пентхаусе агульнай плошчай 153 м2 высокія столі — 3,5 м.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула