БЕЛ Ł РУС

У Віцебску загарэўся гандлёвы цэнтр. Ёсць пацярпелыя

13.12.2024 / 16:53

Nashaniva.com

Ратавальнікі выехалі на паведамленне аб загаранні на першым паверсе ў ГЦ «Беларусь» на вуліцы Генерала Белабародава ў Віцебску, паведамляе прэс-служба МНС.

Скрыншот з відэа

Пасля прыбыцця падраздзяленняў выяўлена задымленне на першым паверсе цэнтра. Праводзіцца эвакуацыя людзей.

На месцы працавалі больш за 12 адзінак тэхнікі і 50 ратавальнікаў. Паведамляецца, што работнікі МНС выратавалі 10 чалавек, яшчэ 215 чалавек эвакуяваныя.

Паведамляецца, што ў Віцебскай абласной бальніцы знаходзіцца 6 пацярпелых, з траўмамі (парэзамі), атручваннем чадным газам, апёкамі. Медыкі аказваюць усю неабходную дапамогу.

Праз гэты пажар у Віцебску адмянілі шэсце Дзядоў Марозаў і казачных персанажаў, а таксама ўключэнне святочнай ілюмінацыі на гарадской елцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула