БЕЛ Ł РУС

Жыхар Брэста выпіў пляшку віскі і памёр

13.12.2024 / 17:2

Nashaniva.com

Пайшоў спаць і не прачнуўся.

Ілюстрацыйнае фота: velemenyek.club

Цела 46-гадовага берасцейца без прыкмет жыцця дома знайшла жонка. Яна расказала, што напярэдадні вечарам мужчына адным махам выпіў бутэльку віскі аб'ёмам 0,7 літра. 

Пасля гэтага муж адправіўся спаць, а на раніцу не прачнуўся. Эксперты высветлілі, што мужчына памёр ад вострага атручвання этылавым спіртам.

Канцэнтрацыя спірту ў крыві берасцейца склала 5,4 праміле — гэта смяротная доза. Наступленне смерці магчымае і пры значна меншай дозе — ад 3,0 да 5,0 праміле

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула