БЕЛ Ł РУС

За тыдзень па крымінальных палітычных справах судзілі 82 чалавекі

13.12.2024 / 18:31

Nashaniva.com

З 9 па 13 снежня ў беларускіх судах разглядалі 52 крымінальныя палітычныя справы, у межах якіх судзілі 82 чалавекі. Мінімум 12 судовых працэсаў праходзіла ў закрытым рэжыме, падлічыла «Вясна».

Фота ілюстрацыйнае

Найбольш распаўсюджаны палітычны крымінальны артыкул — «народны» артыкул 342 КК. У межах 23 спраў паводле яго судзілі 43 чалавекі — палову з усіх асуджаных. За «здраду дзяржаве» на мінулым тыдні судзілі мінімум дзевяць чалавек.

Апроч гэтага, было разгледжана 18 апеляцый на прысуды, звязаныя з палітычнымі справамі. Па ўсёй краіне ў палітычных судах бралі ўдзел як мінімум 45 суддзяў. Алена Шылько з Мінскага гарадскога суда, Сяргей Багінскі з Гомельскага абласнога суда, Міхаіл Макарэвіч з Мінскага гарадскога суда паспелі разгледзець на гэтым тыдні па дзве палітычныя справы.

Чытайце таксама:

Палітзняволенаму журналісту Ігару Карнею далі яшчэ восем месяцаў калоніі

Лосік схуднеў, Пачобут трымае марку, Аляксандраў выязджае на пазітыве. Што з палітзняволенымі журналістамі з ПК-1

Камунальнік замяніў на мінскім даху чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы, каб «пажартаваць з апазіцыянераў»

«Калі цябе звольнілі з мянтоўкі». Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго тыктокера за відэа пра міліцыю

Каментары да артыкула