БЕЛ Ł РУС

У Мінску машына сутыкнулася з тралейбусам і вылецела за межы праезнай часткі ВІДЭА

16.12.2024 / 17:13

Nashaniva.com

Аварыя адбылася на скрыжаванні вуліц Сядых і Каліноўскага.

16 снежня 59-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen ехаў па вуліцы Сядых. На скрыжаванні з вуліцай Каліноўскага пры павароце налева ён не саступіў дарогу тралейбусу, які рухаўся ў сустрэчным кірунку, і сутыкнуўся з ім.

Ад удару Volkswagen адкінула за межы праезнай часткі.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў, але абодва транспартныя сродкі атрымалі пашкоджанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула