БЕЛ Ł РУС

Сілавікі не знайшлі абразы Вольгі Бондаравай у выказваннях блогера Vadimati

17.12.2024 / 13:45

Nashaniva.com

Супраць гродзенскага блогера і былога палітвязня Вадзіма Ермашука (Vadimati) не сталі заводзіць справу аб абразе прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Пра гэта сам Ермашук, які з'ехаў з Беларусі, распавёў у інстаграме.

«Закрываюць справу за недахопам доказаў, бо там няма яе прозвішча і імя. А яна прыняла на сябе гэта ўсё, што яна — «шлюха» і «шалава гродзенская» — уяўляеце?» — кажа блогер.

Вадзім Ермашук быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў Шчучыне, куды паехаў здымаць ролік. Пасля 40 сутак адміністрацыйнага арышту на яго завялі дзве крымінальныя справы — паводле артыкул 368 КК (абраза Лукашэнкі) і артыкул 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

21 снежня 2021 года ў Шчучынскім раённым судзе Ермашуку вынеслі прысуд — тры гады калоніі. Ён цалкам адбыў прызначанае пакаранне, знаходзіўся ў калоніі ў Бабруйску.

Неўзабаве пасля вызвалення Вадзім лёг у анкалагічны шпіталь. Пасля ён расказаў, што пасля калоніі ў яго выявілі злаякасную меланому, нібыта трэцяй стадыі (усяго — чатыры, адлік ідзе з першай). Цяпер яе ўдала выдалілі. У Вадзіма да затрымання назіралі радзімку, ён хацеў яе выдаліць — і не паспеў. Пазней ён прасіў пра візіт анколага ў месцах пазбаўлення волі, але яму адмовілі.

Блогер выйшаў на волю 29 чэрвеня 2024 года. У жніўні Ермашук заявіў аб выяўленай у яго анкалогіі.

27 лістапада суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў яго старонку ва інстаграме «экстрэмісцкай».

4 снежня 2024 года стала вядома, што Vadimati пакінуў Беларусь. 

@nashaniva Тры яго гады ў калоніі былі пеклам, бо ён сядзеў у «нізкім статусе» #протесты #выборы #2020 #бчб #политика #новости #беларусь ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула