БЕЛ Ł РУС

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі

21.12.2024 / 0:3

Nashaniva.com

За рулём аўтамабіля, які ўляцеў у натоўп людзей на калядным кірмашы ў нямецкім Магдэбургу, быў 50-гадовы ўраджэнец Саудаўскай Аравіі, паведамляе выданне Welt. Яго затрымалі на месцы. Перад тэрактам мужчына арандаваў аўтамабіль.

Паводле звестак выдання, у выніку тэракту пацярпелі ад 60 да 80 чалавек. Ёсць загінулыя. У СМІ называецца лічба ў 11 чалавек, але яна пакуль што афіцыйна не пацверджаная. 

Улады федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт, цэнтрам якой з'яўляецца Магдэбург, зыходзяць з таго, што інцыдэнт насіў наўмысны характар і быў «нападам». Кіраўнік Саксоніі-Анхальт Райнэр Эрых Хазелоф паведаміў, што кіроўца аўтамабіля, які заехаў у людзей, жыў у Германіі з 2006 года.

Паводле афіцыйных звестак ад уладаў Магдэбурга, загінулі як мінімум 2 чалавекі, у тым ліку 1 дзіця. 68 пацярпелі, 15 з іх у цяжкім стане. Стан 37 чалавек ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, 16 — як лёгка параненых.

Пасля тэракта паліцыя ачапіла тэрыторыю вакол аўтамабіля з-за падазрэнняў, што ўсярэдзіне можа быць выбуховае прыстасаванне.

Чытайце таксама:

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы

Расійскі анархіст атрымаў 16 гадоў калоніі і скончыў жыццё самагубствам у той жа дзень

Польшча абвясціла ў вышук беларуса па падазрэнні ў дыверсіях

Каментары да артыкула