БЕЛ Ł РУС

Пенсіянерка патанула ў ваннай у Магілёве

23.12.2024 / 12:40

Nashaniva.com

У нядзелю днём у ванным пакоі ў кватэры сваякі выявілі патанулую 74-гадовую пенсіянерку, паведамляе Таварыства выратавання на водах.

Гэта не першы выпадак за гэты год.

У лютым у Мінску дзяўчына перабрала наркотыкаў і заснула ў ванне, затапіўшы суседзяў.

У Мар'інай Горцы 28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна. У снежні ў Мінску пенсіянерка патанула ў ваннай.

А на мінулым тыдні ў Светлагорску ледзь не патанулі двое малых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула