БЕЛ Ł РУС

У Казахстане блогеру, які здымаў месца крушэння самалёта, далі 10 сутак

26.12.2024 / 14:59

Nashaniva.com

Блогера Азамата Сарсенбаева, які здымаў месца крушэння самалёта Azerbaijan Airlines у Актау, арыштавалі на 10 сутак. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні законнаму патрабаванню паліцыі, піша Казахская служба Радыё Свабода.

Непадпарадкаванне, з пункту гледжання паліцыі і суда, выявілася ў тым, што Сарсенбаеў здымаў зону крушэння на камеру тэлефона і з дрона.

На пасяджэнні суда блогер заявіў пра нязгоду з абвінавачваннем. Ён сказаў, што праводзіў здымкі па просьбе Бі-бі-сі і Reuters, не перашкаджаў пры гэтым працы паліцыі.

Нагадаем, што раніцай 25 снежня самалёт Azerbaijan Airlines, які ляцеў з Баку ў Грозны, упаў блізу аэрапорта Актау. На борце лайнера было 67 чалавек, у тым ліку 37 грамадзян Азербайджана, 16 расейцаў, шэсць казахстанцаў і тры грамадзяніна Кыргызстана. У авіякатастрофе загінулі 38 чалавек, 29 выжылі. Стан семярых тых, хто выжыў медыкі ацэньваюць як вельмі цяжкі.

Чытайце таксама:

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай

У Крамлі адмовіліся каментаваць прычыны крушэння самалёта ў Казахстане

Самалёт Баку-Грозны, падобна, быў падбіты з расійскага зенітна-ракетнага комплексу

Каментары да артыкула