БЕЛ Ł РУС

Аршанскага святара, які вазіў дзяцей на расійскія вайсковыя зборы, будуць судзіць за парнаграфію

27.12.2024 / 16:11

Nashaniva.com

У раскладзе суда Аршанскага раёна і Оршы на 9 студзеня 2025 года фігуруе імя Алега Уладзіміравіча Плаксіцкага. Мужчыну абвінавачваюць па ч. 1 арт. 343 КК РБ — выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару, паведамляе «Хрысціянская візія».

Ініцыялы абвінавачанага супадаюць з дадзенымі настаяцеля і штатнага іерэя двух храмаў — Нараджэння прасвятой Багародзіцы ў в. Друцк Талачынскага раёна і архангела Міхаіла ў Оршы.

На сайце віцебскай епархіі паведамленні пра іерэя выходзяць рэгулярна: яшчэ два тыдні таму ён праводзіў экскурсію ў храме для аршанскіх гімназістаў. 

Іерэй Алег Плаксіцкі трапіў у скандальную гісторыю ў 2016 годзе, калі стала вядома, што ён разам з іншым віцебскім святаром Аляксандрам Кавалёвым удзельнічалі ў арганізацыі трэніровак падлеткаў з Віцебскай вобласці ў расійскіх неанацысцкіх лагерах.

На асабістай старонцы ў сацсетках у іерэя Алега Плаксіцкага шмат публікацый у падтрымку Расіі і расійскай агрэсіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула