БЕЛ Ł РУС

У Расіі заявілі пра ўдар па нафтаправодзе «Дружба» ў Бранскай вобласці

30.12.2024 / 22:0

Nashaniva.com

У Расіі 30 снежня заявілі пра атаку на нафтаправод «Дружба» ў пасёлку Мамай, недалёка ад горада Навазыбкава Бранскай вобласці, што недалёка ад мяжы з Беларуссю. Інфармацыю пра атаку і фатаграфію наступстваў апублікаваў расійскі тэлеграм-канал Mash.

Фота: Mash

Паводле інфармацыі Mash, удар быў нанесены па пасёлку ў 4:30. Як сцвярджае крыніца, у якасці зброі выкарыстоўваўся рэактыўны беспілотнік «Пекла» ўкраінскай вытворчасці.

«Трубаправод не закрануты — у выніку атакі часткова разбураны тэхнічны будынак на тэрыторыі. Людзі не пацярпелі», — заявіла расійскае выданне.

Удакладняецца, што ўчастак нафтаправода ў раёне пасёлка Мамай — гэта апошні пункт прапампоўкі нафтапрадуктаў перад мяжой. Далей па тэрыторыі Беларусі нафта ідзе ў тым ліку ў краіны Еўропы.

Ва Узброеных сілах Украіны, а таксама афіцыйныя крыніцы ў Кіеве гэты інцыдэнт і сваё дачыненне да яго пакуль ніяк не каментавалі.

Чытайце таксама:

Сітуацыя з нафтаправодам «Дружба»: беларускія НПЗ працуюць на ранейшай сыравіне

Спынілася прапампоўка нафты праз нафтаправод «Дружба»

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»

Венгрыя заявіла, што дамовілася пра транзіт расійскай нафты праз Беларусь і Украіну

Казахстан значна павялічыў пастаўкі нафты ў Германію праз Беларусь

Каментары да артыкула