БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўначы адключалі YouTube і не толькі

10.01.2025 / 2:14

Nashaniva.com

Відэахостынг YouTube перастаў працаваць прыкладна з 1:15 па беларускім часе.

Нагадаем, што ютуб блакавалі ў навагоднюю ноч. У некаторых гарадах інтэрнэт не працаваў цалкам.

Канал «МотолькоПомоги» паведамляе таксама пра праблемы з доступам да Discord і Twitch.

Урэшце, без VPN не адкрываюцца папулярныя сайты і месенджары, у тым ліку і тэлеграм.

Падобна, улады рыхтуюцца да блакіроўкі інтэрнэту падчас выбараў.

А трэцяй гадзіне ночы доступ у ютуб пачаў аднаўляцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула