БЕЛ Ł РУС

У Магілёве ў «Еўраопце» пад столлю развесілі скрыні з клеем і атрутай для вераб'ёў

10.01.2025 / 10:40

Nashaniva.com

Так змагаюцца з птушкамі, якія заляцелі ў краму

У гіпермаркеце на вуліцы Гагарына, 79 наведвальнікі выявілі развешаныя самаробныя пасткі з кардонных скрынак, перамотаных скотчам, усярэдзіне якіх наліты клей і насыпана атрута, піша Mayday.team.

Клей перыядычна сцякае і капае на падлогу.

Вераб'і ўнутры такой канструкцыі павольна паміраюць, але гэта ніколькі не бянтэжыць кіраўніцтва самай вялікай гандлёвай кропкі ў Магілёве.

Зоаабаронцы падлічылі, што ўльтрагукавы адпалохвальнік птушак каштуе каля 200 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула